«Лукашэнка хоча перажыць складаныя часы». Лябедзька пра «Вялікую размову»


Пра вынікі «Вялікай размовы» у эфіры «Белсату» разважае старшыня АГП Анатоль Лябедзька, якога Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў на сустрэчы двойчы.

Навошта «Размова»

Лукашэнку даводзіцца жыць і кіраваць у новай сітуацыі: істотная большасць беларусаў не падтрымлівае ані асабіста Лукашэнку, ані сітуацыю ў краіне. Для яго гэта выклік: ён разумее, што любоў выбарцаў – такі ж тавар, як агуркі, чаравікі або тэлевізары – яны набываюцца.

Калі ў Лукашэнкі былі грошы, ён купляў любой беларусаў.

За апошнія два года ВУП зменшыўся на $ 28 млрд, і Лукашэнка звярнуўся сёння да мультыплікатараў, тых, хто фармуе грамадскую думку – экспертаў і рэдактараў незалежнай прэсы. Паглядзім, што будзе пасля гэтай сустрэчы.

Лукашэнка спрабуе змагацца за свой рэйтынг, які вельмі блізкі да ўзроўню плінтусу. Ён спадзяецца, што ў медыях, якія сёння былі там, зменшыцца градус крытыкі і памяняецца танальнасць. Менавіта таму столькі ўвагі было нададзена сёння незалежным эканамістам і журналістам.

Я пачуў у словах Лукашэнкі жаданне перажыць складаныя часы.

Размову Юрыя Салодкага з Анатолем Лябедзькам глядзіце ў «Гарачым каментары»