Лукашэнка губляе «апірышча» у выглядзе афіцыйных прафсаюзаў


Афіцыйныя прафсаюзы бурчаць на ўрад.

Ужо і афіцыйныя прафсаюзы звяртаюць увагу ўраду на падзенне ўзроўню жыцця. Такія заявы ад кіраўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая аб’ядноўвае амаль 100% працоўных, гучалі, у прыватнасці, на нядаўнім пасяджэнні Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаннях. Пра гэта распавёў яе ўдзельнік, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

«Адбылася сур’ёзная размова наконт сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне. Галоўнымі пытаннямі былі падвышэнне дапамогі па беспрацоўі, стварэнне страхавых фондаў на выпадак банкруцтва прадпрыемстваў і аптымізацыя колькасці працуючых. Пазіцыя ўраду нязменная. Там ёсць людзі, якія з бравурным тонам прамаўляюць дзесяцігоддзямі і ўсіх раздражняюць. Прадстаўнікі ж ФПБ выказвалі занепакоенасць», – кажа Ярашук.

Нагадаем, што, па словах Аляксандра Лукашэнкі, прафсаюзы – яго «апірышча як прэзідэнта».

Але «ціск на афіцыйныя прафсаюзы з боку людзей узрастае», – зазначае кіраўнік БКДП.

Таму яны сярод іншага падымаюць пытанне пра павелічэнне дапамогі па беспрацоўі, памер якой у Беларусі самы нізкі ў Еўропе – усяго $ 12. Для параўнання, у суседняй Украіне – $ 67.

Дык ці павысяць у нас дапамогу па беспрацоўі, пра верагоднасць пратэстаў у фармаце страйкаў ды пра іншае – у «Размове дня» са Святланай Калінкінай.

Размова цалкам:

Глядзіце таксама: