Лідар прадпрымальнікаў: Мы – не эгаісты


Анатоль Шумчанка распавядае ў эфіры пра пытанні, які дробны бізнес хоча вырашыць на бліжэйшым форуме прапрымальнікаў.

На форуме мы хочам падняць профільныя пытанні, якія хвалююць прадпрымальнікаў тут і цяпер: альтэрнатыва працы паводле патэнтнай сістэмы, пытанні арэнды, сертыфікатаў, праблема крымінальнага пераследу прадпрымальнікаў і пытанне матэрыяльнага падтрымання малога бізнесу.

Нас улады чуюць заўсёды. Іншая справа – якія высновы яны робяць.

Адсутнасць кепскіх навінаў – ужо добрая навіна. Менавіта такі прынцып дзейнічае цяпер у нашай краіне.

Прадпрымальнікі не адарваныя ад жыцця. Мы бачым тую складаную сітуацыю, у якой аказалася нашая краіна.

Прадпрымальнікі даюць прыклад як абараняць свае грамадзянскія, эканамічныя ды іншыя інтарэсы ў гэтай краіне. Калі б па прыкладзе прадпрымальнікаў такія ж форумы праводзілі настаўнікі, лекары, працоўныя і гэтак ж абаранялі свае правы – нашая краіна была б другой. Прадпрымальнікі – не эгаісты: мы робім усё магчымае, каб у гэтай краіне выжыць і палепшыць свае ўмовы.

Зменімся мы – зменіцца і краіна.

Глядзіце размову Сяргея Падсасоннага з Анатолем Шумчанкам глядзіце ў «Гарачым каментары».