Лекар: Скандал вакол прышчэпкі «Эўпента» можа спарадзіць новую карупцыю


«Трызненнем ад пачатку і да канца» называе лекар-інфекцыяніст, кандыдат медычных навук Мікалай Галабародзька нашумелае журналісцкае расследаванне пра вакцыну «Эупента», пасля ўвядзення якой у Ганцавіцкім раёне памерла дзіця.

Лекар кажа, што «Эупента» якасная і бяспечная, а смерць настала праз анафілактычны шок – гэта індывідуальная алергічная рэакцыя, якая можа здарыцца пасля ўвядзення любога прэпарату. Галабародзька раіць бацькам выконваць рэкамендацыі лекараў і пасядзець пасля прышчэпкі ў паліклінічным калідоры. У лекараў маюцца сродкі супраць анафілактычнага шоку.

Што тычыцца адсутнасці рэгістрацыі гэтай вакцыны ў Беларусі, то, на думку Галабародзькі, калі ёсць міжнародныя пацверджанні якасці лекаў, то няма патрэбы рэгістраваць іх у нас: «Каму выгадная публікацыя Сацука? На каго ён іграе? Кожны новы этап рэгістрацыі – якраз вельмі карупцыягенная штука. Калі атрымоўваць дзесяць дазволаў, то гэта глеба на якой можа вырасці карупцыя».

А што думаеце вы? Выказвайцеся пасля прагляду перадачы «Размова дня» Уладзіміра Мацкевіча з Мікалаем Галабародзькам.