Лекар-праўдаруб зноў пад ціскам уладаў


Чатыры гады таму віцебскі лекар Ігар Пастноў стаў знакамітым дзякуючы сваім бескампрамісным відэаролікам.

Ён выкрываў злоўжыванні мясцовага начальства і дэманстраваў у інтэрнэце, у якім гаротным стане перабываюць медычныя ўстановы. У адказ віцебскае кіраўніцтва незаконна і, на шчасце, беспаспяхова паспрабавала змясціць яго ў вар’ятню. Увесну гэтага года спадар Пастноў распавёў пра гвалт у Віцебскім следчым ізалятары. Хоць падставаю сталі сведчанні аднаго з былых арыштантаў, які быў сведкам збіцця вязняў, прэтэнзіі з’явіліся толькі да лекара-праўдаруба. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле артыкулу 400 Крымінальнага кодэксу «Ілжывы данос».

Прыгажосць на вёсцы. Мадэлі з усяго свету наведалі Глыбоччыну

Як складаецца далейшы лёс дзяўчат, якія працавалі фотамадэлямі і былі пераможцамі конкурсаў прыгажосці?

Адказ на гэта пытанне дае Наталля Трафімава, якая нядаўна выйшла замуж і пераехала з Менску на хутар у Галубіцкай пушчы, каб разам з мужам займацца агратурызмам. Сёлета яна стварыла праект «Міс экстрым», для ўдзелу ў якім і запрасіла сваіх сябровак з мадэльнага бізнесу, якія жывуць у розных краінах свету.

Міжнародны гістарычны фестываль «Шлях вікінгаў» у парку гісторыі «Сула»

У парку гісторыі «Сула» другі раз адбыўся Міжнародны гістарычны фестываль «Шлях вікінгаў».

Адметнасць яго ў тым, што фэст адлюстроўвае менавіта перыяд ранняга сярэднявечча, гэта дзявятае – адзінаццатае стагоддзі. Сёлета арганізатары дадаткова абралі фармат tourist friendly. Гэта азначае, што госці фэсту маглі максімальна паглыбіцца ў эпоху: пагуляць па лагеры ўдзельнікаў, пакатацца на сапраўдным дракары і нават патрымаць зброю ў руках.