Леанід Заіка: Трэба заціскаць паясы і аддаваць даўгі


«Трэба заціскаць паясы і сплачваць. Падобная гісторыя з дзяржаўным доўгам была з Румыніяй у часы Чаўшэску, калі краіна залезла ў пазыкі і не было нават грошай на электраэнергію і ўсе сядзелі без святла. У Польшчы тое самае была падчас кіравання Герэка», – прыгадвае эканаміст Леанід Заіка.

Паводле адмыслоўца наш дзяржаўны доўг пакуль нельга назваць апошнім цвіком у беларускаю труну.«Памер запазычанасці не такі і вялікі. Толькі, як аддаваць гэтыя крэдыты? Экспарт падае. У мінулым годзе гэты паказнік знізіўся на 26 %, а ў гэтым на 20 % і ў выніку няма валюты і аддаваць няма чым», – адзначыў эканаміст у эфіры праграмы «Гарачы каментар».Працяг у відэаматэрыяле!