Леанід Судаленка: Беларускіх праваабаронцаў пачулі ў Жэневе


У Жэневе цягам двух дзён беларускі ўрад справаздачыцца перад камітэтам ААН па правах чалавека за апошнія 20 гадоў.

Разглядваюцца афіцыйны даклад афіцыйнай дэлегацыі, а таксама даклад кааліцыі беларускіх праваабаронцаў.

«Афіцыйная дэлегацыя спрабуе пераканаць камітэт, што ў краіне няма пытанняў з забеспячэннем асноўных правоў кожнага. Мы сёння пачулі некаторыя адказы, і гэтыя адказы шакавалі нас, праваабаронцаў, таму што ўрад на міжнародным узроўні кажа, што нацыянальнае заканадаўства мае перавагу над міжнародным».

Леанід Судаленка кажа, што беларускіх праваабаронцаў пачулі ў Жэневе, але яны не маюць наўпроставага дыялогу з беларускай дэлеацыяй.

Больш глядзіце ў відэа