Гарачы каментар Ларыса Шчыракова: Толькі праз людскую салідарнасць сын са мной, улады адчапіліся


575 рублёў незалежная журналістка Ларыса Шчыракова мусіць сплаціць дзяржаве за спробу абараніць сябе ад няспыннага судовага ціску.

Сітуацыю журналістка пракаментавала ў эфіры «Белсату», а таксама распавяла пра тое, што ўлады перасталі ціснуць на яе праз сына (раней журналістку ўвесь час турбавалі службы апекі):

«Яны адчапіліся. Калі грамадскасць даведалася пра пагрозы адабрання дзіця, я на гэтым прыкладзе пераканалася, што ўлады таксама лічацца з грамадскім меркаваннем. Паднялася такая хваля салідарнасці са мной! Людзі збіралі мне ахвяраванні, прыходзілі на суд, таксама давалі грошы, падтрымлівалі, тэлефанавалі, у каментарах пісалі. Была такая хваля абурэння. То бок мяне папросту людзі адбілі, майго сына, разумееце, проста ўратавалі. Я вялікае значэнне надаю людской салідарнасці, бо толькі праз яе сын са мной, і ў нас усё ў парадку».

Каментары