Лагвінец: «Вы можаце ўявіць, каб у ФРГ прымалі прысягу Трэцяга Рэйху?»


Пра падпісанне кодэксу Мытнага звязу

Лукашэнку нічога не застаецца як падпісаць гэты кодэкс. Д’ябал – у дэталях: у саюзнай дзяржаве Расеі і Беларусі, у ЕўрАзЭСе, у СНД былі падпісаныя сотні дакументаў. Пытанне: як яны выконваліся?

Пра адрозненні дыктатарскага рэжыму ад дэмакратычнага

У кожнай краіне ёсць праблемы. У дэмакратычных рэжымах яны вырашаюцца шляхам грамадскай дыскусіі, з павагай да іншага.

Пра імаверны прыезд у Беларусь Папы Рымскага

Лукашэнка ўвесь час спрабуе выціснуць з Расеі і Захаду максімум магчымага, выходзячы за межы прыстойнага.

У межах сённяшняга палітычнага рэжыму можна сабе дазволіць прымаць прысягу Савецкага Саюзу. Вы можаце сабе ўявіць, каб у ФРГ прымалі прысягу Трэцяга Рэйху? Для Папы Рымскага гэта – адно і тое ж. Але дзеля інтарэсаў вернікаў ён хутчэй за ўсё ў Беларусь прыедзе.

Лукашэнка можа рабіць жэсты ў напрамку каталіцкай і праваслаўнай царквы адначасова.

Глядзіце размову Сяргея Падсасоннага з Алесем Лагвінцом у «Гарачым каментары»