Лагвінец пра даследаванні сацыёлагаў Лукашэнкі: Лічбы высмактаныя з пальца


Больш за мільён беларусаў гатовыя выходзіць на мітынгі. Такі вынік дзяржаўнага сацыяльнага апытання адносна пратэставых настрояў, якое правёў Інфармацыйны-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта. Даследаванне праводзілася ў 2016 годзе. Галоўныя прычыны, якія беларусаў могуць паклікаць на вуліцы, паводле сацыёлагаў, – рост цэнаў, зніжэнне даходаў і беспрацоўе.

Амаль 600 тысячаў чалавек гатовыя да забастовак, 230 тысячаў – да пратэсту ў выглядзе галадавання, а 190 тысячаў не выключаюць варыянт узброенага супраціву. Адметна, што апытаныя дзяржаўнымі сацыёлагамі грамадзяне, у сярэднім давяраюць афіцыйным медыям на 80 адсоткаў, незалежныя даследнікі падаюць значна ніжэйшую лічбу – у 66,7 %. Пры гэтым паводле дадзеных ІАЦ, больш за палавіну беларусаў выступаюць за абмежаванне ці блакаванне апазіцыйных сайтаў.

Алесь Лагвінец кажа, што такія даследаванні можна назваць «крэатыўнай сацыялогіяй», калі не называць хлуснёй.

«Па-першае, трэба задацца пытаннем, чаму гэта вывешваецца ў публічны доступ. З большага гэта карцінка, якую малююць. Гэта жаданая рэчаіснасць ідэолагаў альбо палітыкаў пры Лукашэнку».

На думку Лагвінца, гэтыя вынікі апублікавалі, бо ўлады хочуць альбо не, мусяць прызнаваць, што ёсць незадаволенасць.

«Сітуацыя 2017-га года яскрава паказала, што людзі пратэстуюць».

У даследаванні ёсць розныя графікі, але няма графікі падтрымання альбо крытыкі Лукашэнкі, адзначае эксперт.

Цалкам размову з Алесем Лагвінцом глядзіце ў «Гарачым каментары».