Лагвінец: Лукашэнка ў чарговы раз пацвярджае, што ён дыктатар і ў яго ёсць кронпрынц


Хто сам, хто з жонкаю, а Аляксандр Лукашэнка паехаў у Кітай з сынам Колем. На форуме «Адзін пояс – адзін шлях» у Пекіне цяжка было гэтага не заўважыць нават пры ўдзеле прэзідэнтаў і кіраўнікоў урадаў чатырох дзясяткаў краін.

Найбольшую хвалю каментароў і пытанняў выклікала тое, што непаўналетні Коля пʼе і куды глядзіць ягоны бацька. А таксама, ці ёсць хоць нейкі кантроль за сынам кіраўніка з боку адпаведных дзяржаўных органаў, бо Коля ездзіць у замежныя паездкі ў часе школьных заняткаў.

Лукашэнка ў чарговы раз пацвярджае, што ён дыктатар і ў яго ёсць кронпрынц, кажа палітолаг Алесь Лагвінец.

І дзейнічае па тых самых правілах, што Чаўшэску, Хусейн, Кадафі, Асад.

На думку Алеся Лагвінца, Лукашэнка думае, што беларусы ў чарговы раз усё праглынуць.

Ён спадзяецца, што зможа ў спадчыну перадаць уладу.

У Пекіна ёсць свабодныя грошы і ён хоча пашырыць сваю экспансію. Беларусь можа быць абʼектам гэтай экспансіі.

Размову Сяргея Падсасоннага з Алесем Лагвінцом глядзіце ў «Гарачым каментары»