Агляд падзеяў культуры Кватэрнік у доме Коласа


Цікавы канцэрт у нечаканым месцы даў гурт «Re1ikt». Музыкі ўзялі ўдзел у праекце «Кватэрнік у дзядзькі Якуба», што ладзіць літаратурны музей Якуба Коласа.https://www.youtube.com/watch?v=ZpBOwwpJUqQ&feature=youtu.beМарыя Казакевіч, працаўніца музею:

«Праекту ўжо даволі шмат гадоў, каля пяці. Зроблены ён для таго, каб нашая таленавітая моладзь змагла паказаць сябе менавіта ў межах дому Коласа, у гэтых сценах. Яны рэалізуюць сябе, паказваюць сваю творчасць, натхняюцца на свае новыя творы».

На кватэрніку ў музеі «Re1ikt» упершыню ў акустычным варыянце зайграў песні з новага альбому «Лекавыя травы», які прэтэндуе на званне «Альбому года» на ўзнагародах Experty.by. Адная з іхных кампазіцыяў – «Балотныя агні» – напісаная паводле апавядання Якуба Коласа.Алесь Дземідзенка, гурт «RE1IKT»:

«Паводле твора «Балотны агонь» Якуба Коласа, і сёння слухачы пачуюць яе ўпершыню. Гэта асабліва прыемна і сімвалічна для нас у тым месцы, дзе працаваў сам Народны паэт. Нібыта крышачку і для ягонага духа выканаем гэтую песню».

Гэты выступ стаў для гурта першым сольным канцэртам у 2016-ым. Наступны адбудзецца 24 лютага ў дзяржаўнай філармоніі ды будзе прысвечаны іншаму літаратурнаму класіку – Рыгору Барадуліну.Іншыя тэмы выдання: Інтэрактыў ад Мікеланджэла. Ай Ўэй Ўэй нагадаў Берліну пра ўцекачоў. Відэаролік пра мову – як гэта?Вольга Гардзейчык, Сяргей Будкін

Каментары