Курсы «Мова нанова» пачалі сезон у перапоўненай зале


У перапоўненай зале сталічнага бізнес-цэнтру «Цівалі» пачаўся новы сезон заняткаў «Мова нанова». Урок на Дзень беларускага гербу і сцяга прыпаў выпадкова: у зале на Прытыцкага, 29, курсы будуць ладзіць штопанядзелак, а 18:30. Занятак стаў ужо 94-м. Пры гэтым ёсць людзі, якія не прапусцілі ніводнага. Арганізатары спадзяюцца, што такіх узорных вучняў будзе ўсё больш.

«Я радуюся кожнай вышыванцы, якую бачу ў горадзе, і кожнаму беларускаму слову, якое чую ў горадзе. Я хачу, каб гэта стала мэйнстрымам і папсой, каб усе казалі: «Ой, беларуская мова, ой, вышыванкі кругом!..» Я мару пра гэты час», – адзначыў арганізатар курсаў «Мова нанова» Глеб Лабадзенка.

Зацікавіць збіраюцца фігурамі не толькі літаратурнымі. Асобна ад моўных заняткаў, у зале «Цівалі» збіраюцца ладзіць спартовыя заняткі: па мастацкай гімнастыцы – з Мелітай Станютай, а бокс па-беларуску мае весці Віталь Гуркоў.

Іншыя тэмы: «Беларускі калегіум» адсвяткаваў 20-ты дзень народзінаў у межах Тыдня беларускага мыслення. Балет беларускага дзяржаўнага музычнага тэатру «Клеапатра» сабраў аншлаг у Вільні. Вандалы папсавалі графіці ў Менску.

Марына Вашкевіч, «Белсат»