Курсы для дзяцей як від заробку


За $ 10 тыс. можна набыць франшызу беларускай IT-школы, у якой дзяцей навучаюць праграмаванню, азам вядзення бізнесу і камунікацыйным здольнасцям.

Расейская франшыза футбольнай адукацыі каштуе ад $ 2,5 тыс., а гатовы бізнес хуткага чытання школы «IQ 007»– ад $ 149 тыс. да 400 тыс.

Ці варта сёння інвеставаць у адукацыю і што атрымоўваюць тыя, хто хоча распачаць бізнес па адукацыйнай франшызе, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».