Прыват з Валярынай Куставай Культ ежы, або дадай у жыццё перчыку!


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Ці варта закусваць крамбамбулю дранікамі? Якія стравы і расліны ёсць нашымі айчыннымі афрадызіякамі? Як стаць гурманам і адчуць сябе за сталом каралём ці князёўнай? Як зрабіць так, каб пажаданне «смачна есці» ператварылася ў дэвіз «смачна жыць»? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма сённяшняй перадачы – «Культ ежы, або дадай у жыццё перчыку!».

Госця студыі – знаўца беларускай кухні, шэф-кухарка Алена Мікульчык.

Вы ведалі, што пятрушку нельга есці падчас цяжарнасці? А парашок з баравікоў дапаможа ў прафілактыцы анкалагічных захворванняў? А як дадаць сексуальнай жарсці свайму партнёру? Накарміце яго старажытным  архасам, ці сырнікам, альбо папросту зрабіце бурачковы сок!

Таксама агучваем ТОП ЗАБАРОНЕНЫХ ПРАДУКТАЎ, якія шкодна набываць у нашых крамах. Больш карысных кулінарных сакрэтаў – у выданні!

Яшчэ адна гераіня выдання – Марыя Скрыпко, гаспадыня сямейнай аграсядзібы «Тры Скрыпкі» пакажа, як пячы сапраўдны беларускі хлеб на кляновых лістах.

Марыя Скрыпко

Эксперт выдання – дыетолаг Лера Красоўская распавядае пра ўплыў прадуктаў на чалавека.

Лера Красоўская

А які ваш Топ беларускіх страваў? Пішыце нам у «Прыват», дзяліцеся сваймі сакрэтнымі стравамі, а таксама парапаноўвайце тэмы і герояў. Бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і для вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце ў новым годзе ў кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары