Асабісты капітал Кулінарыя ў Менску гатуе з сапсаваных прадуктаў, якія спісвае супермаркет


Гэта сістэма. «Калі ў прадуктаў, што прадаюцца ў краме, сыходзіць трэмін прыдатнасці, іх перадаюць на перапрацоўку ў кулінарыю, – сведчыць кухарка адной з кулінарыяў сталіцы, якая баіцца за сваё месца і папрасіла не называць ейнага імя.

«Перапрацоўваюць тыя ж торты, пірожныя, ужо з цвіллю або ў якіх падышоў тэрмін прыдатнасці, на каўрыжкі, пірожнае “бульба”, дадаюць усяго-ўсяго і перапрацоўваюць», – распавяла жанчына.

Акрамя таго, у некаторых крамах дагэтуль водзяцца і прусакі, і нават пацукі, а стравы гатуюцца з сапсаваных паўфабрыкатаў самых танных гатункаў.

Шкоднасць некаторых прадуктаў, якія могуць уваходзіць у стравы, набытыя ў кулінарыі, пацвярджае і эколаг Дар’я Чумакова. Маянэз, хуткія супы і нават кансерваваныя агуркі могуць пашкодзіць як здароўю, гэтак фігуры.

Між тым, Іллю Прохарава, які любіць крамныя сухарыкі і салаты, не пужае, што ў такой ежы могуць знаходзіцца небяспечныя рэчавы. Хлопец прызнаецца, што не можа жыць без крамных далікатэсаў.

Што прымушае нас набываць некарысную ежу, ці ўсе Е-дадаткі аднолькавага небяспечныя, чаму маянэз – гэта вельмі дарагая вада, глядзіце ў відэасюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

Іншыя тэмы праграмы «Асабісты капітал»:

  • На Гарадзеншчыне з’явіўся народны адвакат, які дапамагае прадпрымальнікам.
  • Як тэлекрамы вывуджваюць грошы.
  • Параўноўваем жыроўкі ў Беларусі ды Фінляндыі.

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» цалкам:

 

Каментары