Крызісная мода: набываць адзенне ў складчыну з сябрамі


Супольнае набыццё ды інтэрнэт-крамы – як эканоміць на адзенні

Дэмісезонная куртка, якая ў краме каштуе 85 рублёў, можа стаць вашай за 21 рубель. А пачак шкарпэтак можна набыць удвая танней за крамны кошт. Такія зніжкі існуюць для тых, хто замаўляе рэчы праз супольнае набыццё. Яго сутнасць у тым, што людзі каардынуюцца міжсобку і купляюць партыю адзення ў вытворцы без гандлёвае накруткі.

А яшчэ ёсць аўтлеты, онлайн-крамы ды зніжкі ў дзяржаўных крамах. Якімі сродкамі выгадна карыстацца, каб зэканоміць на адзенні? Аналізуем некаторыя магчымасці ў рубрыцы «Свая кішэня».

Колькі каштуе абарона сваіх правоў у судзе?

Канстытуцыя Беларусі гарантуе грамадзянам права на судовую абарону іх інтарэсаў. Але шмат якія звароты са скаргамі ў суд прадугледжваюць аплату дзяржаўнае мыты да трох базавых. Кошт судовае экспертызы можа быць розным, але нават за самую простую вы заплоціце ад 40 да 50 рублёў. А юрыдычнае суправаджэнне ў судзе будзе каштаваць 150-200 рублёў за працоўны дзень.

Хто і за якія грошы гатовы бараніць свае інтарэсы ў Беларусі ды як дамагчыся свайго з мінімальнымі ўкладаннямі – распавядае Марыя Грыц у рубрыцы «Барані сваё».

Развіваецца ці згортваецца? Як ідуць справы ў беларускага агратурызма

За сем гадоў колькасць аграсядзібаў у Беларусі павысілася ў 55 разоў. Але заканадаўства, што рэгулюе агратурызм, можа ў хуткім часе змяніцца. Адмыслоўцы перакананыя: пры новых правілах вясковы адпачынак знікне вельмі хутка, а тысячы сем’яў, што прадалі сваё жытло, набралі крэдытаў і пераехалі ў вёску, застануцца без працы.

Ці можа аграсядзіба быць прыбытковай нават у крызісныя часы распавядаюць фанаты сваёй справы, гаспадары сядзібы «У Міхалыча».