Прыват з Валярынай Куставай Крызіс? Пераходзьце на здаровую ежу, практыкуйце галаданне


Здаровы лад жыцця, ЗЛЖ, або ЗОЖ. Вельмі модныя апошнім часам абрэвіятура. І як ва ўсялякай модзе, не абыходзіцца без крайнасцяў. Калі прапаганда ЗЛЖ папросту выцягвае з нас грошы і нават калечыць, а калі – сапраўды робіць больш здаровымі ды шчаслівымі? Разбіраемся ў «Прываце» з госцем студыі – лекарам-блогерам, аўтарам і арганізатарам навучальна-аздараўляльных семінараў, кандыдатам медычных навук Андрэем Белавешкіным.

Якія прадукты – самыя шкодныя з найчасцей ужываных у Беларусі? Дзе купляць добрую ежу? Як трымацца ЗЛЖ надоўга і з плёнам? Ці спартовая зала без дыеты дапаможа прывесці сябе ў форму? І наадварот: ці можна абысціся без спорту і проста здарова харчавацца? Колькі трэба спаць? Ці галаданне сапраўды карыснае? Як пазбавіцца ад стрэсу?

Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. Журналістка і падарожніца Таццяна Шунтава – будыстка і ёгіня, якая спажывае мяса, паліць і пʼе алкаголь – разважае пра свой варыянт ЗОЖу. Фітнес-трэнер Андрэй Рашэўскі – пра асноўныя памылкі і міфы заняткаў фітнесам. А Віктар Літвінаў, які займаецца галадаваннем ужо 20 гадоў, сцвярджае, што галадаванне – адзіны шлях да здаровага жыцця…

А што бліжэй Вам? Глядзіце выданне «Здаровы лад жыцця: без фанатызму і ныцця» цалкам:

 

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары