Сальдa Крызіс: беларусы пачалі адмаўляцца ад прадуктаў


Усё больш беларусаў вымушаныя ашчаджаць. Эканамічны крызіс і падзенне ўзроўню прыбыткаў змянілі спажывецкія паводзіны амаль 90 % гараджанаў. І калі раней асноўным трэндам было пераключэнне на больш танныя айчынныя маркі, то цяпер беларусы адмаўляюцца нават ад некаторых прадуктаў.Даследаванне, праведзенае Міжнародным агенствам сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў (МАСМД) дэманструе, што гэтая захада – вымушаная і закранула яна бадай кожную сямʼю.«Аб вымушанай эканоміі заявілі больш паловы гараджан, гэта 58,7% апытаных. І гэта амаль на 20% болей, чым летам 2015 году. Але калі мы прааналізавалі асаблівасці спажывецкіх паводзінаў за гэты перыяд, то высветлілася, што трэнд эканоміі закрануў большасць беларускіх гараджанаў – амаль 80 %», – тлумачыць Марыя Райская з МАСМД.Зніжэнне заробкаў суправаджаецца ростам коштаў. Летась інфляцыя склала 12 %, а за першы квартал сёлета дасягнула ўжо нават6 %. У выніку рэальны заробак жыхароў нашай краіны скарачаецца ўжо дваццаць месяцаў запар і стаў самым нізкім за апошнія 2,5 гады. Адсюль і істотнае скарачэнне спажывецкага попыту.«У бліжэйшы час варта чакаць і надалей скарачэння заробкаў можа калі не ў намінальным, але ў рэальным выражэнні. Гэта значыць заробкаў, скарэктаваных інфляцыяй. Галоўным чынам прычына гэтага навідавоку – гэта звязана з ранейшым беспадстаўным ростам заробкаў, ростам, які істотна апярэджваў вытворчасць працы», – гаворыць прадстаўнік Alpari Вадзім Іосуб.Даследаванне МАСМД, дэманструе, што крызіс моцна змяняе спажывецкія паводзіны беларусаў. Усё болей гараджан шукаюць зніжак і крамаў з таннейшымі прадуктамі. Назіраецца вымушаная адмова ад ранейшых звычак і некаторых тавараў.

«Пачалі эканоміць на забавах ды адпачынку. Таксама расце колькасць тых, хто скарачае выдаткі на прадукты харчавання ды напоі. Часцей за ўсё эканомяць на мясе ды рыбе, шакаладзе, каве, гарбаце, соках, піве, ды алкагольных напоях. Па некаторых катэгорыях пераключаюцца на больш танныя беларускія тавары. Але ў выпадку неімпартазамяшчальных таварах, такіх як кава ці гарбата, выбіраюць больш танныя імпартныя маркі».

Беларусы пачалі ашчаджаць нават на транспартных выдатках. Аўтаўладальнікі эканомяць на праходжанні тэхагляду, які істотна падаражэў. А пасажыры грамадскага транспарту намагаюцца не карыстацца ім без вялікай неабходнасці.

Таксама ў выданні: Памер дзяржаўных пазыкаў набліжаецца да небяспечнай мяжы.

Каментары