Крывавыя землі і Снайдэр


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGa3RheWxsSXE5WlElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Кнігу «Крывавыя землі: Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным» прэзентавалі ў сталічным гатэлі «Манастырскі» без удзелу аўтара, які нячаста прылятае ў Беларусь з-за акіяну.Тымаці Снайдэра бадай не трэба прэзентоўваць аматарам гісторыі. Прафесар Ельскага ўніверсітэту, адзін з найбуйнейшых амерыканскіх даследнікаў гісторыі Усходняй Еўропы – у сваіх працах ён падае ўсёабдымны погляд на падзеі, што адбываліся ў тым ліку і ў Беларусі.У кнізе «Крывавыя землі» аўтар ставіць на адныя шалі савецкі і нацысцкі рэжымы ды агулам разглядае іх жудасныя злачынствы, лічыць колькасць ахвяраў, параўноўвае метады і матывы двух дыктатараў ды знаходзіць шмат падобнага.«Гэта страшнае падабенства, бо за гэтымі лічбамі людзей не бачна. Для гэтага і таго рэжымаў, для Сталіна і Гітлера, людзі былі проста расходнікі», – адзначае гісторык Анатоль Вялікі.Манаграфія выйшла ў 2010 годзе і адразу стала сусветным бестселерам, яе пераклалі на 26 моваў. З’яўленню беларускай версіі спрыяў Польскі інстытут.«Снайдэр нават змяніў уступ да беларускага выдання, таму стаўленне было пазітыўнае. Ён хацеў, каб гэтая кніга заіснавала ў беларускай версіі, у беларускай прасторы», – расказвае Аляксандр Гарадэцкі, прадстаўнік Польскага інстытуту ў Менску.А сёлета ў Тымаці Снайдэра выйшла новая кніга, прысвечаная Галакосту, «Чорная зямля», якая ўжо атрымлівае ўдзячныя водгукі. Такая малая зямля – выстава самага вядомага аэрафатографа свету Яна Арцюса-Бэртрана ў Менску. Шведка Сара Люндбэрг прэзентавала свае кнігі «Віта Белая Крэска» і «Віта Белая Крэска і Эйвінд» па-беларуску. Праект “Кожная трэцяя” пра хатні гвалт: выстава, дыскусіі, сустрэчы.Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, «Белсат»