Крывавая раніца ў Бруселі: колькасць ахвяраў расце


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbkJoS3pvbzJxVnMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Серыя тэрактаў у Бельгіі. Першыя два выбухі прагрымелі на лётнішчы «Завэнтэм» каля 8:00 гадзіны паводле мясцовага часу. Выбуховыя прыстасаванні спрацавалі ў зале з пасажырамі. Паводле мясцовых медыяў загінула як мінімум 14 асобаў. Восем дзясяткаў параненыя.

СВЕДКІ ТЭРАКТУ:«Мы пачулі выбух. Пасля паглядзелі адно на аднаго і сцвердзілі, што мусім уцякаць. Натоўп бег у нашым кірунку».ФРЭДЭРЫК ВАН ЛЕЭЎ, ФЕДЭРАЛЬНЫ ПРАКУРОР:«Сёння раніцою ў зале вылетаў на лётнішчы дайшло да двух выбухаў. Адзін з іх, хутчэй за ўсё здзейсніў смяротнік. Праз паўгадзіны прагрымеў наступны выбух».

Гэтым разам у брусельскім метро на станцыі «Мальбэк». Па розных звестках колькасць забітых тут можа дасягаць 20 асобаў. 50 асобаў атрымалі раненні. Трагедыя здарылася непадалёк будынкаў, дзе месцяцца розныя афіцыйныя ўстановы Еўрапейскага Звязу.

ФЭДЭРЫКА МАГЕРЫНІ, ПРАДСТАЎНІЦА ЕЗ ПА ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАХ:«Гэты вельмі сумны для Еўропы дзень. Еўропа і яе сталіцы адчуваюць той самы боль. Мы абʼяднаныя не толькі вакол пакутаў ахвяраў замахаў, але і разам намагаемся перадухіліць гвалт».

Улады Бельгіі назвалі замахі тэрарыстычнымі актамі. Выбухі спаралізавалі звычайнае жыццё гораду. Зачыненыя дзяржаўныя ўстановы, спыненая праца метро і наземнага транспарту, зачыненае лётнішча. Жыхарам Бруселю раяць заставацца ўдома.

ШАРЛЬ МІШЭЛЬ, ПРЭМʼЕР-МІНІСТР БЕЛЬГІІ:«Мы вырашылі павысіць узровень бяспекі да найвышэйшага – чацвёртага. Гэта азначае дадатковыя захады бяспекі: умацаванне памежнага кантролю, абмежаванні ў грамадскім транспарце. Будзе ўзмоцненая вайсковая прысутнасць у ключавых месцах».

Дадатковыя захады бяспекі ўвялі таксама Нямеччына і Францыя. Не выключана, што за выбухамі ў Бруселі стаяць тыя ж асобы, што і за леташнімі тэрактамі ў Парыжы. Некалькі дзён таму ў Бельгіі арыштавалі Саляха Абдэсляма, якога падазраюць у арганізацыі нападаў у французскай сталіцы.

ФРАНСУА АЛЯНД, ПРЭЗІДЭНТ ФРАНЦЫІ:«Тэрарызм ударыў па Бельгіі, але ён скіраваны супраць усёй Еўропы і ўсяго свету. Нам неабходна ўсвядоміць маштабы пагрозы. За нападамі ідуць наступныя. Мы сутыкнуліся з глабальнай пагрозай, якая патрабуе глабальнага адказу».

Як цвердзіць бельгійская паліцыя, арыштаваны Салях Абдэслям мог раней са сваймі паплечнікамі планаваць новыя тэракты ў розных кутках Еўропы.

МЭТ’Ю ГЭНМЭН, АНАЛІТЫК JTIC:«Звычайна падрыхтоўка такога замаху адбываецца некаторы час. Відавочна дзеянні былі скаардынаваныя на лётнішчы і ў метро. Выведка, каардынацыя і падрыхтоўка займае хутчэй тыдні чымся дні. Але ў гэтым выпадку дзеянні нападнікаў маглі быць прыспешаныя арыштам Саляха Абдэсляма».

Пакуль ніводная з тэрарыстычных груповак не ўзяла на сябе адказнасць за выбухі ў Бруселі. Бельгія стала наступнай пасля Францыі. Леташнія тэракты ў Парыжы забралі жыцці 130 асобаў. Адказы за напады тады ўзяла на сябе гэтак званая «Ісламская дзяржава».ЯБ, belsat.eu