Крым без святла, а Украіна без вугалю. Мясам і курортамі за самалёт. Госць – Пётр Андрусечка


Крымская энергетычная вайна

Калапс, Армагедон, апакаліпсіс – гэтак ужо паспелі назваць адключэнне электрычнасці ў Крыме. Схема здала збой яшчэ ў мінулую пятніцу зранку – і з таго моманту акупаваная Расеяй паўвыспа застаецца без святла. Крэмль падрыхтаваў адказ, а Кіеў пагражае чарговымі захадамі. Як адбываецца крымская энергетычная вайна і чаго хочуць дамагчыся крымскія татары.

Каментар з мяжы з Крымам

Як на электрычную блакаду Крыму рэагуюць мясцовыя жыхары?Гутарка з Янінай Лебедзевай, украінскай журналісткай, якая працуе на мяжы з акупаваным Крымам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”48850″ img_size=”large”][vc_column_text]Яніна Лебедзева[/vc_column_text][vc_column_text]

Два гады Рэвалюцыі годнасці

Кіеў 2 гады таму. Еўрамайдан. Расстрэл Інстытуцкай. «Нябесная сотня». І Рэвалюцыя годнасці, якая змяніла ўладу і саму Украіну. Каб прыгадаць падзеі, Вашай увазе самыя трагічныя і яскравыя кадры «Рэвалюцыі годнасці» ва Украіне.

Які шлях прайшла Украіна пасля Майдану?

Пра гэта Аліна Коўшык пагутарыла з Пётрам Андрусечкам, польскім журналістам, лаўрэатам узнагароды «Журналіст года» за працу на Украіне, які толькі ў гэты дзень вярнуўся з Данецку і Кіева.[/vc_column_text][vc_single_image image=”48854″ img_size=”large”][vc_column_text]Пётр Андрусечка[/vc_column_text][vc_column_text]

Расея – Турцыя. Пра «Ісламскую дзяржаву» забылі

Вайны не будзе, аднак наступствы непазбежныя. Гэтак у Крамлі адрэагавалі на збіццё бамбавальніка СУ-24 турэцкімі знішчальнікамі. Масква ўзмацняе вайсковую прысутнасць у рэгіёне, ды абяцае іншыя захады супраць Анкары. На гэтым фоне падаецца, што бакі амаль забыліся пра «Ісламскую дзяржаву».

Ангела Мэркель. Усё толькі пачынаецца

10 гадоў таму мала хто ў Нямеччыне мог падумаць, што Ангела Мэркель наагул вытрымае цяжар улады – яна была без досведу, да таго ж – з Усходняй Нямеччыны, былой НДР. Эксперты не давалі ёй ніякіх шанцаў. Але ў мінулую нядзелю нямецкая канцлер адзначыла дзясятую гадавіну кіравання краінай – і збіраецца кіраваць далей. Палітык ужо заявіла, што будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах. За перыяд, што Мэркель правяла на чале нямецкага ўраду, яна стала наймацнейшай жанчынай свету: яе называлі «мадам Еўропа», самі немцы параўноўвалі яе з Бісмаркам і казалі пра Мэркель – «жалезная канцлерка». Яшчэ на пачатку гэтага года ніхто не сумняваўся, што на выбарах 2017-га месца канцлера застанецца за Ангелай Мэркель. Але ўсё сапсавала сёлетняя восень.

Адкрытая ўлада Фінляндыі

Адкрытае грамадства. Гэтую ідэю, асабліва апошнімі гадамі, вельмі ўдала і эфектыўна рэалізоўваюць у Фінляндыі. Усе дзяржаўныя рашэнні, законапраекты… нават чэкі з рэстарацыяў, дзе п’юць каву чыноўнікі, – усё адразу з’яўляецца ў інтэрнэце. І кожны грамадзянін можа азнаёміцца з гэтай інфармацыяй онлайн, а потым нават паўплываць на прыняцце важных дзяржаўных рашэнняў. З падрабязнасцямі з Хельсінкі – карэспандэнт «Прасвету» Алесь Сіліч.

Аргентына павярнула направа

У лацінаамерыканскай Аргентыне ўпершыню за дзесяцігоддзі перамогу на прэзідэнцкіх выбарах узяў правацэнтрыст – апазіцыянер Маўрысьё Макры. Змены ў вонкавапалітычным жыцці краіны непазбежныя – бліжэй да Захаду, далей ад Расеі.СП, belsat.eu