Крутыя пенсіянеры: ці старасць у радасць?


Іх у Беларусі – чвэрць ад усяго народу. Рана ці позна, мы ўсе апынемся ў гэтай катэгорыі насельніцтва, каму за 58 або 63, у залежнасці ад полу. Шаноўныя грамадзяне ці баласт? Жыццё для сябе толькі пачынаецца або настае пара дажывання? Тэма новага выдання «Прывату» з Валярынай Куставай – «Крутыя пенсіянеры: ці старасць у радасць?».

Госць студыі – вядомы эканаміст Леанід Заіка, які ў сталым веку сам гадуе малога сына і выкладае ва ўніверсітэце ды ніяк не пасуе да стэрэатыпу пра пенсіянера.

Ці магчыма ў Беларусі жыць актыўна і годна на пенсіі? Да якога ўзросту можна заставацца жвавым і нестарым не толькі душою? Дзе знайсці матывацыю беларускаму пенсіянеру? Дзе захоўваць грошы, як іх размяркоўваць? На каго разлічваць? Калі чалавек павінен задумвацца пра пенсію, пра ўладкаванне старасці? Ці варта нешта адкладаць на старасць? Ці мо лепей заняцца здароўем, каб мець сілы працаваць на пенсіі? Якая тактыка планавання жыцця аптымальная ў нашых беларускіх умовах? Ці варта спадзявацца на дзяцей?

А таксама ФОРМУЛА КАХАННЯ АД ЛЕАНІДА ЗАІКІ! І гісторыя трагічнага сыходу яго другой маладой жонкі, вядомай у бізнес-колах стваральніцы конкурсу «Брэнд году» Жанны Грынюк, якая памерла на рак.

Валярына Кустава

Героі выдання – удзельнікі Гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку», які працуе пад кіраўніцтвам Ланы і Вітаўта РуднікаўЛарыса Кіркевіч, Старшыня Рады Універсітэту, Вера Кунцэвіч, адна з заснавальніц універсітэту, Уладзімір Рунге, студэнт універсітэту, Віктар Кірэеў, выкладчык Гісторыі.

Вера Кунцэвіч

Таксама герой выдання – Пётр Змяеўскі, пенсіянер, які захоўвае бадзёрасць духу, дзякуючы наведванню трэнажорнай залі.

Што абярэ наш госць спадар Леанід Заіка: Горадня ці Берлін? Нямецкая мова ці беларуская? Модную вопратку ці элітны алкаголь? Пінжак ці швэдар? Найважнейшае ў жанчыне – добрае пачуцце гумару або файная фігура?

А якой вы бачыце сваю старасць? Якія бачыце перад сабой узоры, вартыя пераймання? Пішыце да «Прывату», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хаштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце ў новым годзе ў кожны аўторак а 19:00, а таксама онлайн на нашай старонцы.