Крэмль распрацаваў «новую стратэгію» і не хоча ўкладваць грошы ў беларускае войска


1 лютага на паседжанні Савету бяспекі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь турбуюць спекуляцыі «некаторых краінаў на тэму ядравай зброі і беспрэцэдэнтнае нарошчванне ваеннага патэнцыялу краінаў-суседак», а таксама просіць Маскву мадэрнізаваць беларускае войска. Навошта нам зброя? І каму адрасаваныя словы Лукашэнкі?

Палітолаг Павел Усаў і палітычны аналітык Арсен Сівіцкі паспрабавалі раскласці па паліцах заяву кіраўніка Беларусі.

«За апошнія 10 гадоў Расея напала на дзве сяброўскія краіны. Знаходжанне ў хаўрусе з такой краінай безумоўна падстаўляе нас пад удар», – адзначае Сівіцкі ў эфіры праграмы «Гарачы каментар».

«Беларусь была і застаецца “заходнім фарпостам Расеі”. Але на сённяшні момант Расея не зацікаўленая ва ўкладанні грошай у беларускае войска», – канстатуе Павел Усаў.

Больш у відэаматэрыяле!