Крамбамбуля у Вільні (канцэрт «Белсату»)


7 лістапада ў Вільні «Крамбамбуля» выдала развітальны альбом «Чырвоны штраль». Адразу пасля чаго гурт паабяцаў сысці ў лясы.Прапануем вашай увазе відэазапіс віленскага канцэрту.

«Я жыў, як усе, хто нязгодны з цяперашняй уладай – кожны дзень чакаў, што заўтра ўсё зменіцца, і прыйдзе ранак, калі мы прачнёмся ў новай краіне. Як гэта было пры абрынанні Савецкага Саюзу. Але гэты ранак усё не прыходзіў і для некаторых з нас так і не прыйшоў. Але трэба было існаваць у зададзеных каардынатах: не гаварыць пра нешта ў інтэрвю дзяржаўным СМІ, удзельнічаць у нейкіх мутных ток-шоў… Гэта нельга назваць сапраўдным кампрамісам, але, калі забароны набралі абароты, зрабілася абсалютна ясна: вось мы, а вось яны. І перакрыжоўвацца цяпер неяк не выпадае», – распавёў напярэдадні канцэрту у інтэрвю belsat.eu Лявон Вольскі.

Адказваючы на пытанне пра след, які пакінула «Крамбамбуля», Лявон Вольскі адзначыў, што гурт быў «светлым промнем у змрачнаватай беларускай гісторыі».А ўжо падчас сустрэчы з прыхільнікамі «Крамбамбулі» лідар гурту ўдакладніў, што «Чырвоны штраль» стане апошнім альбомам, але гэта не значыць, што гурт не будзе даваць канцэртаў і запісваць новыя песні.

Каментары