Колькі зарабляе старшыня калгасу?


Былы старшыня калгасу Мікалай Лысянкоў кажа, што заробкі на гэтай пасадзе нізкія.

Адрадзіць сельскую гаспадарку, паводле нашага госця, можа толькі прадпрымальніцтва, а не ў якім разе не планы каманднай эканомікі.

«Кіраўнікі гаспадарак атрымліваюць ад 500–700 да 1000 рублёў», – кажа спадар Лысянкоў.

Падрабязней пра заробкі на вёсцы, чаго баяцца кіраўнікі калгасаў, чаму старшыняваць туды адпраўляюць моладзь, як навесці на вёсцы парадак – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова».