Колькі каштуе сеанс іпатэрапіі?


Дзе ў буйных гарадах пазнаёміць дзяцей са звярамі

Як правіла, са звяроў гарадскія дзеці ўжывую бачаць толькі катоў ды сабакаў. Але дзе ёсць попыт – там ёсць і прапанова. Таму ў Менску сёння дзейнічаюць заапаркі, можна арганізаваць прагулкі на конях ці заняткі іпатэрапіяй. Апошнія каштуюць каля Br 100 тыс. і доўжацца не больш за паўгадзіны. Час знаходжання ў заапарках або Музеі ката не абмежаваны. Кошт квіткоў залежыць ад узросту і дня тыдня, а таму вагаецца ад Br 50 тыс. да 80 тыс.Куды варта весці сваё дзіця, каб яно пазнаёмілася з рознымі відамі жывёлы ды навучылася правільным паводзінам з імі, і колькі такая навука будзе каштаваць – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Як правільна аформіць спадчыну

Дзед Ілоны Пано пабудаваў хату на дзве паловы, у адной жыў сам. Пасля смерці дзеда ў хаце жыў бацька Ілоны, які ў свой час не аформіў спадчыны належным чынам. Праз некаторы час мужчына памёр, і высветлілася, што ўсе дакументы аформіла на сябе сястра дзеда. Так Ілона страціла правы на дом, у якім жылі яе дзед і бацька.Судовыя разбіральніцтвы наконт правоў на спадчыну могуць цягнуцца некалькі гадоў і каштаваць не адзін дзясятак мільёнаў рублёў. Нават пасля суда адзін бок звычайна адчувае сябе пакрыўджаным і можа ўзнавіць працэс.Калі варта складаць тэстамэнт ды як правільна яго аформіць, куды звярнуцца, каб падцвердзіць, што ўсе дакументы на спадчыну аформленыя належным чынам, як вырашыць спрэчку са сваякамі без суда – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Які бізнес дае зарабіць на дэнамінацыі

Хакім Назмутдзінаў вырабляе гаманцы для манет, дэнамінацыя для яго – шанец перастаць працаваць на рэканструктараў і нарэшце выйсці на буйны рынак, да масавага кліента. Яраслаў Ліхачэўскі робіць квэсты – гульні, удзельнікі якіх павінныя разгадваць розныя загадкі. Удзел у квэстах платны, а новыя грошы – гэта новая тэма для гульні.Пакуль адныя бізнесы рыхтуюцца да цяжкасцяў з адначасовым вядзеннем бухгалтэрыі ў старых і новых рублях, іншыя падлічваюць магчымыя прыбыткі. Хто заробіць, а хто страціць падчас дэнамінацыі?