Колькі грошай пакідае ў Беларусі замежны турыст?


Жыхарам 80 краінаў адмянілі візы ў Беларусь. І цяпер, вядома, чакаем мы дарагіх гасцей.

Але варта ведаць, што адзін турыст, які прыехаў праз турагенцтва і жыў у гатэлях, у Беларусі (у сярэднім) пакідае $ 900, а ў Швецыі – $ 2243. І мы не толькі ад Швецыі адстаём, бо займаем па гэтым паказніку сотае месца ў свеце.

Ці ёсць шанцы ў айчыннага турызму і куды завядзе нас далейшае развіццё галіны – аналізуе Міхал Залескі ў праграме «Асабісты капітал».