Кнігі на ўвесь год


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaGJRWk9jWUc1NWMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Літаратурны партал «Тэкстура» зладзіў прэзентацыю кніг, якія выйшлі напрыканцы 2015 года, але стануць галоўнымі сёлетнімі падзеямі.У музеі Пятруся Броўкі пісьменнік Сяргей Календа прадставіў новы зборнік апавяданняў свайго альтэр-эга Аляксандра І. Бацкеля. Гэтую асобу ён прыдумаў чатыры гады таму: Бацкель жыве ў бабулінай сядзібе ў поўнай адзіноце і піша кнігі. «Яблыневы маёнтак» – ужо трэцяя:

«Тут вельмі багата ўнутранага досведу, але і шмат прыдуманага, і гэта ўсё так змяшалася, што можа падацца, што ў Бацкеля было жыццё за дзесяцярых».

Таня Светашова – даўно вядомая аўтарка вершаў-маналогаў, вельмі шчырых, хмурых і хваравіта прыгожых. Таму ейная дэбютная кніга «Розныя рэчы» была сапраўды доўгачаканай: «Ужо можна было і не выдаваць кнігу, але вельмі хацелася. І прапанова Саюзу пісьменнікаў выдаць гэтую кнігу ў серыі «Пункт адліку» была вельмі своечасовай»«Цягнік Чыкага–Токіа» – так называецца кніга падарожных вершаў Андрэя Хадановіча, якая выйшла месяц таму. У ёй самыя моцныя ўражанні паэта ад вандровак у Францыю, Амерыку, Японію, Карэю.

«Свет такое крывое люстэрка. Калі глядзіш на іншых, больш разумееш пра сябе», – кажа Хадановіч.

Паэзію, з якой сёлета будуць знаёміцца беларусы, чыталі таксама Вольга Злотнікава, Алег Гаргун, Дана Корсік і Уладзімір Глазаў.

Таксама ў выпуску:

Выстава «Усе разам-3» сабрала моладзь Берасцейшчыны.«Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў менскіх гісторыйках» па-беларуску і па-нямецку.Варшава: цыркі без звяроў.Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, «Белсат»