Класкоўскі: Вертыкальнікі Лукашэнкі не будуць рухаць пытанне рэформаў


Меўся быць круглы стол, размовы з дэмакратычнаю супольнасцю, а ў краіне мусілі пачацца змены дзеля паляпшэння жыцця грамадзянаў. Усё гэта словы. Словы Аляксандра Лукашэнкі. Рэчаіснасць апошніх дзён паказала, што размаўляць мірна з беларусамі ўлады не збіраюцца.

Пасля акцыяў пратэсту, якія пракаціліся па ўсёй краіне, адбыліся масавыя затрыманні, вынікам якіх сталіся пакаранні: содні ды штрафы для найбольш актыўных і журналістаў. Пры гэтым кіраўнік краіны нібыта перабывае ў паралельнай рэчаіснасці ды робіць выгляд, што слухае голас людзей: робіць кадравыя перастаноўкі, а таксама збіраецца абмяркоўваць з экспертамі, як палепшыць сітуацыю ў краіне. Вось толькі ці павераць беларусы ў гэтае дэжа-вю? У «Гарачым каментары» – палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

«Гэты «партыйна-гаспадарчы актыў» не будзе рухаць пытанне рэформаў. Я думаю, што гэтыя вертыкальнікі, гэтыя дырэктары зоймуцца звыклай справай: будуць, паводле старой схемы, лабіяваць свае нейкія карпаратыўныя альбо рэгіянальныя інтарэсы. Не на такіх нарадах вырашаецца пытанне рэформаў» – так Аляксандр Класкоўскі пракаментаваў жаданне Лукашэнкі правесці нараду з больш чым 300 чыноўнікаў, на якой будзе абмяркоўвацца эканамічная сітуацыя.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu