Класкоўскі: Расея замахнулася на незалежнасць Беларусі


Ёсць такое меркаванне, што беларусаў, калі што і з’яднае, дык гэта агульная бяда альбо агульны вораг. Як пацверджанне гэткае думкі, хай сабе і бляклае, можна разглядаць апошні выпуск праграмы «Новае жыццё» на праўладным тэлеканале АНТ.

Не зважаючы на тое, што самыя вострыя моманты дыскусіі з праграмы былі выкінутыя, агульным тонам усё-такі засталося абурэнне пасквілямі і абразамі ў бок Беларусі, якія прагучалі ў эфіры ўжо іншага тэлеканалу – расейскага НТВ, праграма «Место встречи».

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі адзначае, што ідэалагічнага яднання беларусаў не будзе.

«Ёсць цяперашняя ўлада, якая давяла да гэтай катастрафічнай ступені залежнасці ад Расеі… Гэта тыповы імперскі падыход і замах на незалежнасць Беларусі. Таму мы бачым момант умоўнай кансалідацыі і абурэння».

Класкоўскі адзначае, што беларуская ўлада ад пачатку зрабіў стаўку, каб «прыстаканніца» да расейскіх рэсурсаў.

«З беларускага боку ўсялякія размовы пра братнюю раўнапраўную інтэграцыю былі фальшывыя. Кожны з партнёраў хацеў аб’ягорыць іншага партнёра. Масква думала, што пагаворым пра інтэграцыю, а потым захапаем па троху Беларусь праз адзіную валюту і канстытуцыйна акт. Але так не атрымалася. Але абломчык і ў беларускі бок. Інтэграцыя зайшла ў тупік».

Крэмль адчувае прыступ рэўнасці, таму што ў самога Крамля дачыненні з Захадам сапсаваліся, а Лукашэнка выскачыў з-пад ярлыка апошняга дыктатара Еўропы, дадае эксперт.

Цалкам размову глядзіце ў відэа.