Класкоўскі: Расея будзе даціскаць Беларусь, спрабуючы атрымаць долю ў беларускіх прадпрыемствах


У Менску распачалося двухдзённае паседжанне Еўразійскай міжурадавай рады. У вузкім складзе ўдзельнікі сустрэчы маюць разгледзець 11 пытанняў інтэграцыйнай павесткі дня: гэта і праект новага Мытнага кодэксу, праект бюджэту на 2017 год, міжнародная дзейнасць і гэтак далей.

Для афіцыйнага Менску ж галоўным пытаннем застаецца газавае. Пагаварыць пра яго беларускія чыноўнікі збіраюцца з расейскім прэмʼерам Анатолем Мядзведзевым, які таксама бярэ ўдзел у паседжанні інтэграцыйнага саюзу. Акрамя абмеркавання далейшых паставак энергарэсурсаў у нашую краіну ўсцяж не развязаная і праблема беларускай запазычанасці за расейскае «блакітнае паліва» у $ 281 млн. Ну вось такая вось атрымліваецца інтэграцыя. У «Гарачым каментары» – палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

«Ведаючы Дварковіча і ягоную ідэю-фікс пяці «інтэграцыйных» праектаў – уваходжанне расейскага капіталу ў актывы МАЗу, Менскага заводу колавых цягачоў, «Інтэгралу» і яшчэ пары прадпрыемстваў – бачым, як тут «выслізгвае» беларускае кіраўніцтва. Бо не хоча аддаваць гэтыя актывы. Але баюся, што будуць даціскаць», – заявіў Аляксандр Класкоўскі.

Чытайце таксама >>> Нафта і газ падзялілі Маскву і Менск. Саюзнікі будуць судзіцца