«Людзі выйшлі з-пад гіпнозу ўлады». Класкоўскі пра пратэсты


Лукашэнка з ягоным іміджам кансерватара і цягай да стабільнасці, ягоныя антытэзы пра наступствы Майдану ўва Украіне і, наагул, украінская драма – усё гэта дзейнічала на шараговую публіку. Але я бачу выйсце з-пад прапагандысцкага гіпнозу – людзей ужо дастала. Апазіцыйныя лідары на мітынгах нават стрымліваюць самых гарачых прамоўцаў.

Пайшла цэлая плеяда прамоўцаў з народу – прыбіральніца з дзіцячага садку ў Віцебску выступала падчас гэтага маршу і казала больш красамоўна і нестандартна, чым запісныя апазіцыйныя прамоўцы.

Улада сваёй палітыкай – і гэтым дэкрэтам як праявай палітыкі – паставіла людзей у становішча, што яны пераадольваюць свой страх, разʼяднанасць, апалітычнасць. Людзі гуртуюцца, арганізоўваюцца – і гэта на сёння ўяўляе для ўлады найвялікшы страх. Не нейкая рука Масквы, якая нібыта накіроўвае гэтыя пратэсты, а тое, што вертыкаль не ўмее дзейнічаць у гэтых умовах. Сілавая вертыкаль прызвычаілася толькі біць па галовах, а тут нібыта нельга, бо Захад не дасць крэдытаў.

Размову Сяргея Падсасоннага з Аляксандрам Класкоўскім глядзіце ў «Гарачым каментары»