Гарачы каментар Класкоўскі: Падзея 2017 года – пратэсты «дармаедаў»


Палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі лічыць, што галоўная падзея 2017 года ў Беларусі – гэта пратэсты «дармаедаў».

«Гэта было стыхійнае народнае незадавальненне, якое ахапіла ў тым ліку рэгіёны. Я думаю, што наверсе гэта зрабіла ашаламляльны эфект. Галоўны беларускі начальнік некалькі тыдняў наогул маўчаў перш чым даў адмашку на жорсткае здушэнне гэтых пратэстаў», – кажа госць “Гарачага каментара”.

У замежнай палітыкі, мяркуе Класкоўскі, год у Лукашэнкі быў паспяховым.

«Заходнікі былі натуральна ўзрушаны брутальным разгонам Дня Волі ў сакавіку і сфальшаванай »справай патрыётаў«, аднак беларускія дыпламаты добра папрацавалі – пераканалі што гэта выпадковы зрыў і мы так больш не будзем», – кажа аналітык.

Цалкам размову – глядзіце ў відэа.

ІІ, belsat.eu. Фота – Viktor Drachev/TASS

Каментары