Класкоўскі: Нават дзяцей на ёлцы Лукашэнка «грузіў» тэмай Украіны і ўцекачоў


«Калі я пачуў фразу, што «апошні рубель трэба будзе аддаць на абарону», я падумаў: вось як пад збядненне насельніцтва, пад крах вось гэтага беларускага цуда можна падвесці такую «элегантную» незалежніцкую базу. Таму што сапраўды незалежнасць краіны – гэта святое, але мы бачым працяг гэтага трэнду, калі правалы ў эканоміцы кіраўніцтва стараецца замаскаваць рыторыкай «абы не было вайны», – мяркуе Аляксандр Класкоўскі.

На ягоную думку, Лукашэнка напоўніцу эксплуатуе ўкраінскую тэму.

«Хачу нагадаць, што калі на калядную ёлку да малых прыходзіў афіцыйны кіраўнік, то і туды ўплёў гэтую тэму Украіну і ўцекачоў. Груба кажучы «грузіў» дзяцей нават на каляднай ёлцы гэтымі рэчамі. Гэта цяпер піяраўская фішка, таму што бачым, што ўзровень жыцця падае катастрафічна. Рвануў уверх долар, рванулі тарыфы на камуналку, адзінае, што застаецца – «патрыятызм», «незалежнасць», «гэта святое», – адзначае эксперт.