Кітайскі фермер з-пад Менску: дзяўчына пераедзе да мяне з Партугаліі


Былы студэнт з Кітаю вырашыў застацца ў Беларусі ды стаць… фермерам!

Былы студэнт з Кітаю, 29-цігадовы Ўэнь Сюэ Чжэнь, адвучыўшыся ў БДУ па спецыяльнасці «дызайн інтэр’ераў», пастанавіў застацца ў Беларусі і зрабіцца фермерам! Ля вёскі Пральнікі, што каля Ракава, ён арандаваў 120 гектараў зямлі ды адбудаваў гаспадарку ў вырошчванні часныку і капусты. Як у яго гэта атрымалася – глядзім у першым рэпартажы.

Маці пяцёра дзяцей з Лагойску хоча стварыць сямейны клуб

Таццяна Кісялёва з Лагойску, мама пяцярых дзяцей, якая марыць стварыць Сямейны клуб у сваім горадзе. Усё пачалося з заснавання студыі «Анаэль», дзе ладзяцца заняткі танцамі для жанчын і дзяцей. Цяпер у клубе можна таксама ўзяць удзел у курсах «Цуд нараджэння» для будучых мам і цэлых сем’яў, якія чакаюць дзіця.

3,5 месяца думала, што хварэе на рак

Анжэліка Калатазішвілі праз памылку дактароў страціла здароўе. У 2013-ым годзе, калі ў яе пачалі балець ногі, жанчына звярнулася ў раённы шпіталь, дзе лекары цягам паўгода не маглі паставіць дыягназу. Па намовах сваякоў хворай, яе абследавалі ў Магілёўскім абласным лекавальным цэнтры, дзе паставілі страшны дыягназ: рак костак. Аднак у хуткім часе Анжэліку выпісалі дадому, бо такой разнавіднасці раку не лекуюць. Каб упэўніцца ў дыягназе, кабета паехала ў Менск, дзе яе абследавалі сталічныя анколагі ды высветлілі, што ніякага раку костак няма і не было! Тым не менш у выніку памылак у папярэдніх дыягназах спадарыня Анжэліка села ў інвалідны вазок.