Кірыл Клімянкоў: Фіны піжонілі і далі нам шанец забіць


Першы матч сёлетняга хакейнага Мундыялю, які стартаваў У Парыжы ды Кёльне, для беларускай каманды завершыўся паразаю. Супернікі нашых хлопцаў па групе Б – фіны – узялі перамогу з лікам 3:2.

Зрэшты, не заладзілася для нашай каманды з Чэмпіянатам свету па хакеі-2017 яшчэ да яго пачатку. Напярэдадні французская паліцыя зладзіла зборнай Беларусі на вакзале ў Парыжы пільны дагляд. Акрамя нашых суайчыннікаў пад яго не трапіў больш аніхто з пасажыраў цягніка, якім ехалі на чэмпіянат спартоўцы. Пасля ноты пратэсту ад беларускага МЗС, кіраўніцтва Мундыялю папрасіла ў нашай каманды прабачэння.

Сённяшнюю гульню ў эфіры «Белсату» каментуе рэдактар SPORT.TUT.BY Кірыл Клімянкоў.

Больш у відэаматэрыяле!