Кіроўцы і пешаходы ў шоку: у Гомелі зрабілі рэканструкцыю


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGX29wd0FVQ3ZLNjAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Як гомельскія чыноўнікі сапсавалі адную з цэнтральных вуліцаў гораду

На задуму чыноўнікаў, у Гомлі рэканструявалі гістарычную вуліцу Кірава. Аднак ацэнка жыхароў гораду, хутчэй, адмоўная. Вуліцу перарабілі гэтак, што яна сталася не прыдатнаю не толькі для пешаходаў, але і для аўтатранспарту. Сотні скаргаў, дзве петыцыі ў інтэрнэце і збіранне подпісаў за вяртанне ранейшага выгляду вуліцы не бянтэжаць кіраўнікоў гораду. А ўсё таму, што толькі яны адныя без усялякага грамадскага абмеркавання прымалі ўсе пастановы пра змены на вуліцы.

80-гадовы пенсіянер выкупіў старажытную сядзібу і спрабуе аднавіць яе сваймі сіламі

Генрых Траццяк набыў гістарычны маёнтак Бохвiцаў i сваймІ рукамі рэстаўруе яго. Раней ён 27 гадоў працаваў старшынёю калгасу ў вёсцы Флер’янова Ляхавіцкага раёну. Калгасная кантора акурат i месцілася ў сядзібе XIX ст. Пасля выхаду спадара Генрыха на пенсію будынак быў закінуты, прастаяў пустым больш за 10 гадоў i пачаў разбурацца. На пытанне, навошта аднаўляць сядзібу, пенсіянер адказвае проста: калі не я, то хто?

Стрыт-арт на сценах менскіх дамоў. Адныя злуюцца, іншыя – захапляюцца

У Менску адбыўся стрыт-арт фэст «Гарадскія міфы». У межах праекту сусветныя зоркі графіці з Грэцыі, Італіі, Іспаніі, Аўстраліі, Расеі ды Украіны зрэалізавалі свае творы на сценах дамоў Кастрычніцкага раёну. Прыдумлялі свае працы ўжо ў Менску, папярэдне пазнаёміўшыся з гісторыяй сталіцы ды сучасным жыццём гораду. З’явіліся сем буйных графіці, праўда, прызвычаіцца да некаторых з іх жыхары сталіцы ніяк не могуць. Вакол твору вядомага грэцкага мастака Іно кіпіць дыскусія. Адныя патрабуюць зафарбаваць малюнак, іншыя – захапляюцца.

Як прызнаць сваю хваробу і знайсці сілы перамагчы яе?

Дзякуючы арыгамі Дзмітрый Лясюк прызнаў сваю хваробу і знайшоў сілы перамагчы яе! Даў рады з алкагалізм і знайшоў справу ўсяго свайго жыцця.