Кіраўнік «Арт-Сядзібы» патлумачыў, у чым унікальнасць фэсту «Lidbeer»


Павел Белавус мяркуе, што дзякуючы фестывалям беларусы вандруюць па сваёй уласнай краіне.

«Зробім гучна!» – амбітна заявілі арганізатары найбуйнейшага фестывалю нашае краіны «Lidbeer», які адбыўся на выходных І зрабілі! Ды яшчэ і па-беларуску!

Кіраўнік «Арт-Сядзібы» Павел Белавус у «Гарачым каментары» распавёў пра адметнасць фестывалю:

«Назіраецца такая з’ява ўнутранага турызму, калі менчукі на выходныя ў Ліду могуць прыехаць, гарадзенцы – у Менск. І вось такія вандроўкі ўнутры Беларусі, наведванне сваіх мясцін – вельмі крута. Спадзяюся, што «Lidbeer» і іншыя фестывалі, якія падтрымліваюць такі фармат, будуць развівацца».

Больш – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама: