Агляд падзеяў культуры Кіно можа быць мабільнае


Не пераказаць, а перадаць атмасферу і натхніць прачытаць кнігу – такая мэта стаяла перад удзельнікамі фестывалю мабільнага кіно «Smartfilm», якія гэтым разам здымалі буктрэйлеры.Пяты юбілейны фестываль мабільнага кіно «Velcom Smartfilm» зрабіў свой унёсак у папулярызацыю як кінематографу, гэтак і беларускай літаратуры. Сябры журы заклікалі зняць трэйлер на кнігу айчынных аўтараў не толькі словамі, але і зладзілі адмысловую намінацыю. Як вынік – траціна дасланых працаў былі на беларускай мове.«Мусіць паўстаць пэўнае асяроддзе, мусіць паўставаць натуральная прага да беларускай літаратуры. То бок гэты фэст – гэта крок у правільным кірунку, але за гэтым крокам мусіць быць іншы, іншы ды іншы», – дзеліцца ўражаннямі сябра журы Максім Жбанкоў.Журы вызначыла пераможцаў у агульнай складанасці ў 12 намінацыях, у іх ліку «Найлепшы трылер», «Найлепшы анімацыйны буктрэйлер», «Найлепшы буктрэйлер на беларускай мове» ды іншыя. Гран-пры Br 30 млн журы прысудзіла Аляксандру Абразцову за буктрэйлер да раману Джорджа Орўэла «1984».Трэба адзначыць, што на антыўтопію Орўэла было знялі ажно 4 трэйлеры. Пераможца Аляксандр Абразцоў сцвярджае, што гэтую кнігу абраў выпадкова без нейкіх паралеляў з сучаснасцю:«Меркаваў зняць на «Муму», але ў правілах ёсць пункт пра тое, што забаронены гвалт над жывёлінамі, таму падумаў, што лепей не трэба».За пяць гадоў фестывалю яго ўдзельнікі знялі на мабільныя тэлефоны ажно 675 трэйлераў, а майстаркласы ў межах «Smartfim» наведалі амаль 1000 асобаў.ІНШЫЯ ТЭМЫ: «Кунсткамера» ў «Крылах халопа». Тэатр «Лялька» рыхтуецца да 30-годдзя. Гісторыя сінэма і першы гарадзенскі кінатэатр «Электра-біёграф». Каханне як знак жыцця – фотавыстава ў Гомлі.Вольга Гардзейчык, Алег Ражкоў, «Белсат»

Каментары