Кінапрэм'еры тыдня: «Меч караля Артура» і «Парыж можа пачакаць»


У кіно распачаўся гэтак званы «летні сезон» ужо распачаўся, фільмы атракцыёны з гіганцкімі бюджэтамі адсунулі ўсё іншае на другі план. Сярод шэрагаў працягаў ды прыгод герояў коміксаў троху выпадае наступная прэм’ера, новая экранізацыя легенды пра караля Артура.

Цвіком экранізацыі ёсць факт: у якасці прадзюсара, сцэнарыста і рэжысёра тут выступае Гай Рычы. Гэта абяцае, як мінімум, штосьці цікавае.

Для брытанцаў міфы і легенды караля Артура – гэта як тры мушкецёры для французаў. Культавая, прычым, не сумная класіка. Для брытанскага кіно бюджэт, які перавышае лічбу ў 100 мільёнаў долараў – гэта шмат. На ролю караля Артура Гай Рычы абраў маладога і перспектыўнага Чарлі Ганэма:

«Улюбёны фільм майго дзяцінства – гэта «Экскалібур» Джона Бурмэна. Пра меч караля Артура. Я глядзеў яго, можа, сто разоў. Ведаў кожную рэпліку напамяць. Таму гэтая роля для мяне – гэта лёс, карма, кола жыцця, ці ажыццяўленне мары».

Што ж, спрагнауем: у выпадку паспяховасці ў глабальным пракаце актор Чарлі Ганэм можа зрабіцца новым Брэдам Пітам і Рычардам Гірам у адным флаконе.

Беларускі пракат стужкі з назвай «Меч караля Артура» распачнецца з 11-га траўня.

У якасці сцэнарыста- прадзюсара- рэжысёра наступнага фільма выступіла жонка славутага Фрэнсіса Форда Копалы – Элеанор.

«Гэта фільм-падарожжа. Амерыканская жанчына (акторка Даян Лэйн) едзе з Каннаў у Парыж… Разам з французам, кампаньёнам свайго мужа… Рамантыка, выбітныя рэстараны, цікавыя закуткі. Звычайны час паездкі 7 гадзін, яны ж едуць амаль 3 дні».

Элеанор Копала раней здымала дакументальнае кіно. Гэта – ейны дэбют у мастацкім кіно.

Выдатны акторскі склад – Элек Болдуін – муж, Даян Лэйн – жонка. Арно Віярд – французскі кампаньён… Рамантычнае падарожжа ператвараецца ў амаль меладраму. Але на першым плане – смачная ежа, добрае віно, прыгожыя мясціны.

«Не думаю, што мой герой гэткі ідэальны француз. Хутчэй, такі вобраз француза ўяўляюць сабе амерыканцы: ён любіць смачна есці, жанчын, віно і шмат паліць, бясконца, сказў Арно Віярд».

У Еўрапейскім пракаце фільм з назвай «Парыж можа пачакаць» дэманструецца цягам лета. У Беларускім можа зʼявіцца пасля 18-га траўня.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu