Кінапрэм'еры тыдня: «Форма вады» і «Kingsmаn: Залатое кола»


Кінаагляд Сяргея Філімонава на гэты тыдзень.

«Самы недарэчны сюжэт набывае сэнс, калі яго напоўніць палітычнымі спасылкамі. Прычым тут каханне? Дык гэта хутчэй дэкларацыя. Тым больш, што чалавек-амфібія выглядае як монстр, а не як рамантычны герой. Пэўныя гледачы жартуюць, што гэты фільм ёсць«воднай версіяй галівудскай Прыгажуні і Страшыдлы», – кажа Сяргей Філімонаў пра найноўшую стужку Гіллерма дэль Тора «Форма вады», якая на пазамінулым тыдні атрымала галоўны прыз Венецыянскага кінафестывалю. У беларускім кінапракаце – на пачатку 2018 года.

Галоўная пракатная прэм’ера гэтага тыдня – «Kingsman: залатое кола», у якой звышсакрэтныя агенты разам з амерыканцамі спрабуюць адшукаць патаемных ворагаў. У фільме зняліся пяць аскараносцаў – Колін Фэрт, Джульяна Мур, Хале Бэры, Элтан Джон і Джэф Брыджэс. У кінатэатрах » – ад 21 верасня.