Відзьмо-невідзьмо Кінапрэмʼера тыдня: «Закінуты горад Z»


Сёння мы пагаворым пра фільм, які дабярэцца да нашага кінапракату на наступным тыдні. З аднаго боку, гэта прыгодніцкая стужка пра пошукі Эльдарада ў басейне Амазонкі, з іншага, фільм прапануе паразважаць на глыбокія філасофскія тэмы.

На прэмʼеру «Закінутага гораду Z» у Лас-Анжэласе прыйшоў Брэд Піт, які быў тут выканаўчым прадзюсарам. Журналісты задавалі яму шмат пытанняў, але Піт пакінуў іх без адказаў. Апошнім часам ён выходзіць у людзі надта рэдка.

Планавалі, што галоўную ролю выканае Бэнэдыкт Камбэрбач. Але, урэшце, на гэтае месца трапіў Чарлі Ханэм:

«Майго персанажа клічуць Персі Фосэт. Ён быў даследчыкам каралеўскага Геаграфічнага Таварыства, жыў у XIX – у пачатку XX стагоддзя, быў героем той эпохі. Мяркую, ён натхніў стваральнікаў вобраза Індыяны Джoўнза. Лівінгстон даследаваў тады Афрыку, Шэклтан – полюс, а Фосэт – Амазонію».

Глядзіце таксама:

Па-сутнасці «Закінуты горад Z» грунтуецца на фактах з гісторыі. Але таксама разважае на тэму таямнічага знікнення даследчыка. Ці адшукаў ён Эльдарада? Ці загінуў? Ці застаўся ў джунглях у індэйскай камуне?

«Закінуты горад Z» – мастацкі фільм з шэрагам выдатных актораў. Адных гледачоў прывабіць падарожжа, іншых – акторскі склад. Дэманстрацыя фільма ў беларускім пракаце распачнецца з 27 красавіка.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu

Тэгі: 
Каментары