Відзьмо-невідзьмо Кінапрэм’ера тыдня: «Тор: Рагнарэк»


Аўстралійскаму актору Крысу Гэмзўарту ўсяго 34. Гэта, нават, не росквіт кар’еры. Праўда, чарговы пік. Бо зараз мы пойдзем у кіно глядзець на Крыса ў ролі бога Тора – у шосты раз! Франшыза, якая прынесла актору славу, працягваецца. Былі і працягнуцца «Мсціўцы», быў «Доктар Стрэйндж», але трэці фільм з назвай «Тор:Рагнарэк» называюць «прэмʼерай сезону», поспехам, новым дасягненнем. Неўзабаве даведаемся, ці так гэта?

Што б мы там ні ўбачылі ў гэтай новай стужцы пра «Тора», ужо цяпер пануе пэўная аднадушнасць сярод кінакрытыкаў: і на «Гнілых таматах», і на «Метакрытыках» 98 адсоткаў адмыслоўцаў выстаўляюць фільму станоўчыя адзнакі.

Паводле скандынаўскай міфалогіі «Рагнарэк» перакладаецца, як «Змярканне багоў». Міф апавядае пра знішчэнне ўсяго чалавецтва і сусвету, а таксама пра смерць шэрагу ключавых фігур скандынаўскага паганскага пантэона багоў. У гэтай серыі героі будуць змагацца, каб такая будучыня не надышла.

Нас чакае відовішча, якое, нават, крытыкі – ворагі экранізацый коміксаў ахрысцілі выдатным. У Брытаніі «Тор Рагнарёк» пачынае дэманстравацца з канца кастрычніка, у беларускім пракаце – з пачатку лістапада.

Каментары