Кінапрэм'ера тыдня: «Скрытыя фігуры». Хто забяспечыў поспехі НАСА?


Касавыя зборы фільма ў ЗША перавысілі $ 160 млн.

З аднаго боку фільм аблаялі з прычыны, што негрыцянак паказваюць там як вялікіх вучоных. Маўляў, яны ўратавалі касмічную агенцыю НАСА ад заняпаду. Крытыкі пажартавалі, што ў такім выпадку джаз ад знікнення ўратавалі белыя музыкі. Як бы там ні было, але фільм сабраў моцную касу ў Злучаных штатах і прэтэндаваў на «Оскара».

З аднаго боку тэма фільма – барацьба цемнаскурых жанчын за свае правы ў Амерыцы 1960-х. З іншага боку – тут шмат сюжэтных момантаў і пра НАСА, і пра вучоных, і пра першага амерыканскага касманаўта Джона Глена, які памёр неўзабаве перад прэмʼерай гэтага фільма ва ўзросце 95 гадоў.

Падзеі фільма з назвай «Скрытыя фігуры» адбываюцца цягам 1960-х. Пасля таго, як Савецкі Саюз запусціў чалавека ў космас. У НАСА не падрыхтаваліся да такога кроку. Тры гераіні-негрыцянкі ратуюць НАСА і рыхтуюць касмічны палёт. Джон Глен дапамагае ім прабіцца, а таксама змяніць стаўленне грамадскасці да цемнаскурых дзяўчат.

Спявачка Джанэл Моўнэй кажа:

«Мяне натхняюць гэтыя жанчыны. Яны перамаглі акалічнасці, пераадолелі барʼеры і межы, здзейснілі свае мары… Жанчыны, дзяўчаты, сёстры – разам мы сіла!»

Іншымі словамі, у фільме ёсць месца і для фемінізму. Прычым, «Скрытыя фігуры» глядзяцца досыць лёгка, не напружваюць настаўленнямі, таму і сабралі касу ў Амерыцы больш, чым $ 160 млн.

У беларускіх кінатэатрах стужка дэманструецца з 16-га сакавіка.

Чытайце таксама:

Сяргей Філімонаў, belsat.eu