Кіеўскі суд працягнуў пасяджэнне па справе аб здрадзе Януковіча


Планавалася, што падсудны будзе прысутнічаць на судзе віртуальна, праз скайп, аднак Януковіч на сувязь не выйшаў.

Абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе. У Кіеве працягнуўся падрыхтоўчы разгляд у справе былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. У зале суда падсуднага рэпрэзентоўваюць адно адвакаты. Януковіч застаецца на тэрыторыі Расеі.

„Калі няма магчымасці прыцягнуць да адказу злачынцу, і ўсе магчымасці яўкі ў суд выкарыстаныя, з пункту гледжання юрыспрудэнцыі і рымскага права нічога не застаецца, як судзіць яго завочна і ў ягоную адсутнасць”, – кажа адмысловец у міжнародным прве Павел Знавец.

Украінскі суд адмовіўся звяртацца да Расеі.

Сёлета ў сакавіку Генеральная пракуратура Украіны перадаў справу ў суд. Адным з доказаў здзейсненага злачынства, паводле версіі пракуратуры, ёсць зварот Януковіча да Уладзіміра Пуціна з просьбаю ўвесці войскі на ўкраінскую тэрыторыю.

У 2014-ым годзе на паседжанні Рады Бяспекі ААН амбасадар Расеі Уладзімір Чуркін прадэманстраваў і зачытаў адпаведны ліст ад Януковіча. Экс-прэзідэнт Украіны гэты факт адмаўляе.

Суд над былым прэзідэнтам для Украіны палітычна прынцыповая справа, аднак якім бы ні быў прысуд Януковічу, прывесці яго ў выкананне бліжэйшым часам не ўдасца.

Наступнае паседжанне мае адбыцца 29-га траўня, і абарона Віктара Януковіча намераная дабівацца магчымасці віртуальнага з’яўлення экс-прэзідэнта ў зале суда. Аднак ужо пры наяўнасці патлумачаных прававых нормаў такіх сведчанняў.

Глядзіце таксама:

Ігар Віняўскі, belsat.eu