Кепскі інтэрнэт? Патрабуйце назад свае грошы


Фота на перадпраглядзе shutterstock.com

Кацярына Новікава штомесяц спраўна плоціць за інтэрнэт, які ёй пастаўляе кампанія «Космас-ТБ», Br 17. Але часам сігнал такі слабы, што яна не можа нават скарыстацца электроннай поштай.

Таму Кацярыне прыходзіцца дадаткова набываць пакет інтэрнэту ў мабільнага аператара. А гэта яшчэ Br 17 на месяц. Жанчына неаднаразова скардзілася на дрэнны інтэрнэт у службу тэхнічнага падтрымання «Космас-ТБ»:

«Яны спачатку скардзіліся, што ва ўсім вінаватая аварыя, нейкія тэхнічныя форс-мажоры. Але так не можа быць кожны дзень! Потым узялі іншую тактыку – абвінавачваць мяне», – абураецца наша гераіня.

Двойчы спадарыня Кацярына дамаглася звароту грошай. Але цяпер правайдар кажа, што праблема ў старых прыладах спадарыні Кацярыны, якія не даюць нармальнай хуткасці. Але жанчына ўпэўненая: гэта спроба пазбегнуць пераразліку за прадстаўленне няякасных інтэрнэт-паслугаў.

Чаму беларусы плоцяць за высока хуткасны інтэрнэт, а атрымоўваюць пшык, дзе шукаць праўды, калі правайдар не хоча замяняць мадэм, глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: