Кемерава – чаму абрэзалі відэа, адкуль белыя шарыкі ды як рэагавалі беларусы? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою


3 сюжэты і 2 інтэрв’ю пра рэальную карціну вакол Беларусі.

Што было на выдаленым фрагменце відэазапісу пажару ў Кемерава?

Трагедыя, якая не мае права паўтарыцца. Нядбальства, якое шакуе. Пажар у Кемерава забраў жыцці 41-го дзіцяці, якія загінулі ў зачыненым кінатэатры.

Застаўся смутак і боль, а таксама безліч пытанняў. Ці можна было пазбегнуць ахвяраў і што зрабіць, каб трагедыя не паўтарылася.

Трагедыю ў Расеі разам з экспертамі ў пажарнай бяспецы з Беларусі ды Польшчы аналізавала Вольга Жарнасек.

Хто пачаў акцыю з белымі шарыкамі і навошта? Як на трагедыю рэагавалі беларусы?

Белыя шарыкі ў памяць пра ахвяры пажару ў Кемерава. У Расеі ды Беларусі людзі запусцілі іх тысячы. Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну са спачуваннямі а ўсе тры сыны кіраўніка дзяржавы наведалі расейскую амбасаду ці ўсклалі кветкі. Хто ініцыяваў акцыю па запуску белых шароў, каму і навошта яна патрэбная? Як Лукашэнка выкарыстаў трагедыю якая падзяліла беларусаў. Пра гэта ў размове з сацыёлагам, даследнікам медыяў, Аляксандрам Папко.

Дыпламаты гоў хоўм. Чаму цярплівасць Захаду скончылася?

Наступствы хімічнай атакі ў Вялікай Брытаніі набылі сусветныя маштабы. Аб высылцы расейскіх дыпламатаў заявілі два дзясяткі еўрапейскіх краінаў, ЗША і нават Аўстралія. Ажно 13 дыпламатаў выслалі з Украіны. І хаця гэта не санкцыі, а толькі палітычны рытуал, для міжнароднай супольнасці гэта рэкорд: калі быў атручаны іншы расейскі выведнік, Аляксандр Літвіненка, не быў высланы ніводны дыпламат. Чаму ў Захада скончылася цярплівасць, і калі чакаць наступных, не сімвалічных, крокаў – высвятляў Дзяніс Дзюба.

Амерыканскі аналітык: «Нават калі б Лукашэнка хацеў стаць незалежным гульцом – ён не можа».

Пра дачыненні Беларусі з Захадам і амерыканскія войскі ў Польшчы а таксама чаму Лукашэнка не самастойны гулец – у інтэрв’ю з палкоўнікам рэзерву амерыканскай арміі Рэям Вуйцікам, былым вайсковым аташэ ЗША ў Польшчы а цяпер дырэктарам варшаўскага прадстаўніцтва ўплывовага амерыканскага аналітычнага Цэнту аналізу еўрапейскай палітыкі.

Ці Беларусы могуць спаць спакойна калі шумяць суседзі?

Хто сёння нашыя хаўруснікі ды адкуль сыходзяць пагрозы? Гэтыя пытанні абмяркоўвалі на міжнароднай канферэнцыі, якую штогод арганізуе аналітычны праект Belarus Security Blog і якая сабрала ў Менску экспертаў з Польшчы, Украіны, Расеі і Малдовы. Сюжэт Ганны Любаковай і Кацярыны Андрэевай.