Казнакрады і кошты на ЖКГ


«Па маіх падліках беларусы цяпер плоцяць за ацяпленне каля 15,5 % ад сабекошту. За вываз смецця беларусы ўжо плацяць 100 %. За ваду і каналізацыю ў хуткім часе менчукі будуць плаціць поўны кошт. Што больш цікава, міністр Церахаў не патлумачыў адкуль бяруцца гэтыя сабекошты. Я ведаю, што туды часценька закладваецца нямэтавае выкарыстанне сродкаў і казнакрадства», – мяркуе палітык і спецыяліст у пытаннях ЖКГ Рыгор Кастусёў.

Аднак на далейшы рост цэнаў на паслугі ЖКГ ані гэтая заява, ані студзеньскае павышэнне камунальных тарыфаў ад 40 да 70 адсоткаў, не паўплываюць аніяк. Далей плаціць будзем яшчэ больш – і з-за цяжкага эканамічнага становішча ў краіне, і з-за вымогі Міжнароднага валютнага фонду падвысіць аплату паслугаў ЖКГ, ад якога афіцыйны Менск разлічвае атрымаць крэдыт у тры мільярды долараў ЗША.Больш у відэаматэрыяле!