Мова Нанова Казка – рухавік прагрэсу


Ці ведаеце вы, што ў беларускім рэпертуары каля 500 сюжэтаў легендарных казак, а ў расейскім – толькі 56? Якія з беларускіх казак найбольш старажытныя? Хто іх галоўныя персанажы? Як найчасцей пачынаюцца беларускія казкі? Пра гэта Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з пісьменніцай-казачніцай Аленай Масла.Казка – рас. сказка.Народная казка – твор вуснай творчасці народу.Аўтарская казка.Перакладная (рас. переводная) казка.Навакольны свет – рас. окружающий мир.Распавядаць / апавядаць – рас. рассказывать.Адметная рыса – рас. отличительная черта.Эпас, міф, міфалагічны сюжэт.Спадчына – рас. наследство, наследие.Старажытны = старадаўні.Свядомасць – рас. сознание.Светапогляд – рас. мировоззрение.Спадзяванне = надзея.Мара – рас. мечта.Увасабляцца – рас. воплощаться.Збіранне казак.Дзіцячая за́баўка – рас. детская забава.Рухавік прагрэсу – рас. двигатель прогресса.Казкі пра жывёлаў – рас. сказки про животных. Персанажы: зайчык, ліска, воўк, мядзведзь, певень, каза, баран, вол.Атаясамленне – рас. отождествление.Адухаўленне – рас. одушевление.Антрапамарфізм – ачалавечванне, наданне казачным персанажам чалавечых рысаў.Чарадзейныя казкі – рас. волшебные сказки.Невытлумачальны – рас. необъяснимый.Дыван-самалёт – рас. ковер-самолет.Боты-хуткаходы – рас. сапоги-скороходы.Сацыяльна-бытавыя казкі.Дачыненні / стасункі паміж людзьмі – рас. отношения между людьми. Персанажы: пан, мужык, святар (рас. священник).Станоўчы / адмоўны персанаж – рас. положительный / отрицательный персонаж.Зайздрасць – рас. зависть.Павага – рас. уважение.Сквапны – рас. жадный.Жорсткі – рас. жестокий.Бязлітасны – рас. беспощадный.Рахманы – рас. кроткий.Крыўдзіць – рас. обижать.Бараніць – рас. защищать.Зачын казкі – тыповы пачатак казачнага сюжэту: «Жылі-былі…», «У трыдзявятым царстве, у трыдзясятым гаспадарстве…» і інш.[/vc_column_text][/vc_column][/vc_row]

Каментары